Беларуская Служба

Францыя паставіць Украіне дальнабойныя ракеты Scalp, а ФРГ -  тры СРЗА  HIMARS

10.05.2024 18:19
Закансерваваныя ракеты даставяць на абарончыя заводы Францыі, дзе іх за тры месяцы зробяць прыдатнымі да ўжывання.
 HIMARS
РСЗА HIMARSФота: fotorobs / Shutterstock

Францыя прыдумала новы спосаб дапамагчы Украіне, якая абараняецца ад расійскай агрэсіі. Плануецца перадаць Украіне дальнабойныя ракеты Scalp альбо са скончаным тэрмінам прыдатнасці, альбо сабраныя з пратэрмінаваных кампанентаў, што дазволіць Францыі пазбегнуць спусташэння ўласнага ракетнага арсенала.

Як паведамляе RFI,  будуць выкарыстаныя ракеты Scalp, якія захоўваюцца ў адмысловых кантэйнерах на вайсковых складах. Такіх ракет два тыпы - нявыкарыстаныя са скончаным тэрмінам прыдатнасці і дэмантаваныя, з якіх выняты кампаненты для выкарыстання ў іншых ракетах Scalp. Закансерваваныя ракеты даставяць на абарончыя заводы Францыі, дзе іх за тры месяцы зробяць прыдатнымі да ўжывання.

Тым час міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыу  падчас свайго візіту ў ЗША абвясціў аб маючай адбыцца пастаўцы Украіне трох РСЗА HIMARS. Ракетныя ўстаноўкі паступяць з запасаў узброеных сіл ЗША «і будуць аплачаны намі», - сказаў заявіў нямецкі палітык у чацвер, 9 траўня, пасля сустрэчы са сваім амерыканскім калегам Лойдам Осцінам у Вашынгтоне. Пастаўка будзе здзейснена ў супрацоўніцтве з Вашынгтонам.

iar/pap/эж